Published March 15, 2026 | Version v1

БЕЛАРУСКІЯ СЕМ'І Ў ЛІТВЕ - ІНТЭГРАЦЫЯ І ЗАХАВАННЕ ІДЭНТЫЧНАСЦІ

Authors/Creators

  • 1. Association of Belarusian Parents in Lithuania

Description

Гэтая справаздача аналізуе патрэбы, бар’еры і перспектывы беларускіх сем’яў, якія жывуць у Літве, з асаблівым фокусам на адукацыю, мову, інтэграцыю і захаванне ідэнтычнасці. Яна грунтуецца на апытанні, праведзеным летам 2025 года сярод 91 рэспандэнта, і адлюстроўвае становішча актыўнай часткі беларускай сямейнай супольнасці ў Літве, сканцэнтраванай пераважна ў Вільні і Віленскім раёне. Хоць атрыманыя вынікі не прэтэндуюць на статыстычную рэпрэзентатыўнасць для ўсёй беларускай дыяспары ў Літве, яны фіксуюць выклікі, прыярытэты і патрэбы ў адвакацыі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей у краіне.

Справаздача паказвае, што многія беларускія сем’і імкнуцца інтэгравацца ў літоўскае грамадства, адначасова захоўваючы беларускую мову і культурную ідэнтычнасць сваіх дзяцей. У ёй падкрэсліваюцца структурныя нагрузкі на адукацыйную інфраструктуру, абмежаваны доступ да беларускамоўнай адукацыі, недастатковая падтрымка дзяцей-мігрантаў у літоўскамоўных навучальных установах, а таксама незадаволенасць адсутнасцю сістэмнага падыходу да выкладання літоўскай мовы як замежнай. Вынікі таксама сведчаць пра запыт на інстытуцыяналізаваную адвакацыю і на палітычныя рашэнні, якія падтрымлівалі б як інтэграцыю, так і захаванне ідэнтычнасці.

Публікацыя прапануе заснаваны на дадзеных аналіз і рэкамендацыі для літоўскіх дзяржаўных інстытуцый, муніцыпалітэтаў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, арганізацый грамадзянскай супольнасці і іншых зацікаўленых бакоў, якія працуюць у сферах адукацыі, інтэграцыі і падтрымкі сем’яў.

Гэта арыгінальная беларускамоўная версія справаздачы. Англамоўная версія гэтай публікацыі таксама даступная на Zenodo: https://zenodo.org/records/18908434

Files

БЕЛАРУСКІЯ СЕМ'І Ў ЛІТВЕ - ІНТЭГРАЦЫЯ І ЗАХАВАННЕ ІДЭНТЫЧНАСЦІ.pdf

Additional details

Related works

Is original form of
Report: 10.5281/zenodo.18908433 (DOI)